27.12.2017ПЕРАДСВЯТОЧНЫ П’ЕДЭСТАЛ
Гэтае ці не самае масавае сёлета ў раёне фізкультурна-спартыўнае мерапрыемства сабрала ў мінулую суботу ў спарткомплексе “Ігумен” больш за 200 аматараў здаровага ладу жыцця. Яны прадстаўлялі 23 працоўныя калектывы Чэрвеньшчыны: ААТ “Валевачы”, “Запольскае”, “10 з’езд Саветаў”, эксперыментальную базу “Натальеўск”, СВФ “Новыя Зелянкі”, смілавіцкія сельгасліцэй і аграрны каледж, чэрвеньскія будаўнічы ліцэй, лясгас, камунгас, друкарню, ПМК-237, вытворча-харчовы завод, дарослы дом-інтэрнат, цэнтральную раённую бальніцу, доследную станцыю, раённае спажывецкае таварыства, цэх прыроднага і звадкаванага газу, раённы выканаўчы камітэт, цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы аддзел унутраных спраў.
Читать далее »