Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.12.2017

ПЕРАДСВЯТОЧНЫ П’ЕДЭСТАЛ

Гэтае ці не самае масавае сёлета ў раёне фізкультурна-спартыўнае мерапрыемства сабрала ў мінулую суботу ў спарткомплексе “Ігумен” больш за 200 аматараў здаровага ладу жыцця. Яны прадстаўлялі 23 працоўныя калектывы Чэрвеньшчыны: ААТ “Валевачы”, “Запольскае”, “10 з’езд Саветаў”, эксперыментальную базу “Натальеўск”, СВФ “Новыя Зелянкі”, смілавіцкія сельгасліцэй і аграрны каледж, чэрвеньскія будаўнічы ліцэй, лясгас, камунгас, друкарню, ПМК-237, вытворча-харчовы завод, дарослы дом-інтэрнат, цэнтральную раённую бальніцу, доследную станцыю, раённае спажывецкае таварыства, цэх прыроднага і звадкаванага газу, раённы выканаўчы камітэт, цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы аддзел унутраных спраў.

Пасля прывітаных слоў старшыні раённага выканаўчага камітэта Віталя Казлова і намесніка старшыні райвыканкама Алы Шахоцька ўдзельнікі Дня здароўя з выдатным пераднавагоднім настроем спаборнічалі ў плаванні, дартсе, стральбе, настольным тэнісе, кіданні мяча ў баскетбольнае кальцо. Як звычайна, самым эмацыйным і відовішчным было перацягванне канату. У фінале гэтых спаборніцтваў каманда лясгаса адолела сапернікаў з аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Менавіта прадстаўнікі лясгаса, роўна прайшоўшы ўсе этапы Дня здароўя, па найменшай суме месцаў заваявала галоўны трафей – Ганаровы кубак. Другое агульнакаманднае месца – у прадстаўнікоў СВФ “Новыя Зелянкі”, на трэцім – спартсмены Смілавіцкага аграрнага каледжа.

Першыя месцы ў асабістым заліку занялі: Аляксандр Ванагель (камунгас) і Майя Молчан (сельгасліцэй) – па дартсу, Міхаіл Сайкоўскі (СВФ “Новыя Зелянкі”) і Крысціна Вірчык (аграрны каледж) – па плаванню, Андрэй Жабурдзёнак (РАУС) і Валянціна Кішко (будаўнічы ліцэй) – па настольнаму тэнісу, Іван Іванцоў (райвыканкам) і Таццяна Мякота (цэх прыроднага і звадкаванага газу) – па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, Сяргей Купровіч (ПМК-237) і Кацярына Русецкая (цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва) – у спаборніцтве “Снайпер баскетбола”.

Ігар АДАМОВИЧ. Фота аўтара

Фотоматериалы

  •  Открытый Республиканский IT-чемпионат «РобИн-2024»
  • Я - ИССЛЕДОВАТЕЛЬ
  • XXVIII Республиканский чемпионат по интеллектуальным играм
  • "Качество подготовки учащихся к республиканской олимпиаде: от проблемного анализа к успешному выступлению"
  • Пазнай свой край
  • II этап олимпиады по финансовой грамотности 2023/2024
  • Завершился I этап республиканской олимпиады по учебным предметам 2023/2024
20.04.2021

Благоустройство и наведение порядка на территории мемориального комплекса «Попова гряда»

раскрыть » / « свернуть