Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.11.2017

СМІЛАЎЧАНЕ ЗНОЎ ПЕРШЫЯ

Шэсць каманд разыгралі ў суботу ўзнагароды спартакіяды сельсаветаў раёна. Спаборніцтвы, якія праходзілі ў спартыўным комплексе “Ігумен” Чэрвеньскай СДЮШАР і СШ №4 Чэрвеня, уключалі ў сябе 8 відаў. Абсалютны пераможца вызначаўся па найменшай суме месцаў, занятых камандамі ў кожным з іх.

Найбольш роўна прайшлі дыстанцыю спартсмены Смілавіцкага сельсавета: ва ўсіх відах, акрамя дартсу, яны ўвайшлі ў лік прызёраў. У настольным тэнісе і плаванні смілаўчане сталі першымі, у гіравым спорце, валейболе і шашках – другімі, у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і перацягванні каната – трэцімі. Як вынік – найменшая сума месцаў (14) і перамога ў спартакіядзе.

На два ачкі менш набралі спартсмены Раваніцкага сельсавета. Перамогі ў спаборніцтвах па дартсу і шашках, другіх пазіцый па міні-футболу, стральбе і настольнаму тэнісу, а таксама трох чацвёртых месцаў у іншых відах праграмы, іх хапіла, каб заняць другую прыступку п’едэстала гонару спартакіяды.

На трэцім агульным месцы з 17 ачкамі – каманда Калодзежскага сельсавета. У яе актыве – першыя месцы па міні-футболу, гіраваму спорту і перацягванню каната, другія – у дартсе і плаванні.

Чацвёртая найменшая сума месцаў – у спартсменаў Лядзенскага сельсавета, Яны, дарэчы, сенсацыйна выйгралі валейбольны турнір. На пятым – Кліноцкі сельсавет, прадстаўнікам якога камандай сталі мацнейшымі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Замкнулі зводную табліцу спартакіяды спартсмены Валевачоўскага сельсавета. Каманды Чэрвеньскага і Руднянскага сельсаветаў на спаборніцтвы не прыехалі…

Пераможцы і прызёры па відах у індывідуальным заліку ўзнагароджаны медалямі, у камандным – Граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Індывідуальныя спаборніцтвы прынеслі наступныя вынікі.

Дартс: 1 месцы – Арцём Бягун, Дар’я Жданок (Раваніцкі сельсавет). 2. Андрэй Іотка (Калодзежскі сельсавет), Анастасія Шышонак (Лядзенскі сельсавет). 3. Віктар Века (Валевачоўскі сельсавет), Валянціна Півавар (Смілавіцкі сельсавет).

Плаванне: 1. Сяргей Вазнюк (Калодзежскі сельсавет), Вольга Шакун (Валевачоўскі сельсавет). 2.Аляксей Казачонак, Ксення Давыдзенка (Смілавіцкі сельсавет). 3. Мікалай Талкачоў (Раваніцкі сельсавет), Зінаіда Чыбісава (Калодзежскі сельсавет).

Шашкі: 1. Раман Сілівончык, Дыяна Зяневіч (Раваніцкі сельсавет). 2. Аляксандр Няхай (Лядзенскі сельсавет), Надзея Кулеш (Смілавіцкі сельсавет). 3. Леанід Буйло (Смілавіцкі сельсавет), Таццяна Патапішына (Кліноцкі сельсавет).

Гіравы спорт: 1. Яўген Сідралёнак, Андрэй Іотка (Калодзежскі сельсавет), Валерый Лухверчык (Смілавіцкі сельсавет). 2. Вадзім Трыпуз, Іван Ігумнаў (Лядзенскі сельсавет), Аляксандр Калека (Раваніцкі сельсавет). 3. Давід Вагнер (Раваніцкі сельсавет), Іван Ласоцкі (Лядзенскі сельсавет), Дзяніс Лазко (Смілавіцкі сельсавет).

Стральба: 1. Уладзімір Кірыльчык (Кліноцкі сельсавет), Алена Прадзед (Смілавіцкі сельсавет). 2. Арцём Бягун (Раваніцкі сельсавет), Кацярына Турончык (Кліноцкі сельсавет). 3. Андрэй Грыцкевіч (Валевачоўскі сельсавет), Алена Шыцько (Раваніцкі сельсавет).

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара (Газета “Раённы веснік”)