Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навінаў

17.08.24

Абласны велапрабег: «ПАЕХАЛІ!»

Сёння Чэрвеньшчына прымае ўдзельнікаў 3-га абласнога велапрабегу маладых спецыялістаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.

Ён прысвечаны Году якасці і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзельнікі велапрабегу – маладыя спецыялісты і кіраўнікі ўстаноў адукацыі ўсіх раёнаў Мінскай вобласці і горада Жодзіна, супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама, упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама.

Старт велапрабегу – у 10.30 ад сярэдняй школы №3 г.Чэрвеня.

Шлях веласіпедыстаў праляжа праз вёскі Майзорава і Новасяленне Чэрвеньскага раёна да мемарыяльнага комплексу "Папова Града", дзе пройдзе мітынг.

Працягласць маршруту складае 21 кіламетр. Плануецца зрабіць два прыпынкі для адпачынку.

Пажадаем удзельнікам знакавага велапрабегу УДАЧЫ!

У межах гэтага мерапрыемства таксама арганізавана дыялогавая пляцоўка "Моладзь – знак якасці краіны".

Чакаецца прыезд вядомых спікераў!

...У гэтыя хвіліны ўдзельнікі велапрабегу збіраюцца на тэрыторыі сярэдняй школы №3 горада Чэрвеня.

Настаўнікі са Смалявіцкага раёна былі аднымі з першых, хто сюды прыехаў.

Настрой ва ўсіх добры. І надвор'е па-ранейшаму цалкам камфортнае.

Госці з Маладзечанскага раёна на Чэрвеньшчыне – упершыню.

Начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Ірына Мікалаеўна Змачынская рыхтуецца разам з усімі паехаць на веласіпедзе!

Агульнае пастраенне...

Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь...

З прывітальнай прамовай да ўдзельнікаў велапрабегу звяртаецца начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Башко.

Старт... ПАЕХАЛІ!!!

Першы кіламетр...

А пакуль удзельнікі велапрабегу старанна круцяць педалі, прапануем вам палюбавацца гэтым цудоўным фота!

Праўда, прыгожая фотазона?!

На здымку – начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Башко, начальнік аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення Таццяна Анатольеўна Цвірко, намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Лідзія Аляксандраўна Шчацінка, начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Ірына Мікалаеўна Змачынская.

Удзельнікаў ужо чакаюць на першым прыпынку!

Адпачынак... Але ўсе гавораць, што не стаміліся!

На другім прыпынку таксама вельмі чакаюць удзельнікаў велапрабегу!

І вось другі прыпынак! Складаны ўчастак... Гравійка...

Адпачынак... Можна падсілкавацца, выпіць вады, гарбаты ці кавы...

Удзельнікаў усё яшчэ шмат! І гэта прыемна!

Чэрвеньскі раён і Мікалай Мікалаевіч Башко!

…А на месцы, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны спалілі вёску Папова Града разам з жыхарамі, – цішыня, журба і смутак...

Экскурсію праводзіць старшы навуковы супрацоўнік Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея Ірына Іванаўна Вабішчэвіч.

Мітынг...

Ускладанне кветак...

У межах абласнога велапрабегу ў сярэдняй школе №3 г.Чэрвеня праводзіцца дыялогавая пляцоўка "Моладзь – знак якасці краіны".

У ёй бяруць удзел:

  • начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Башко;
  • дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Васільевіч Корсік;
  • акцёр, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі;
  • беларуская журналістка, тэлевядучая Ксенія Пятроўна Лебедзева;
  • начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Ірына Мікалаеўна Змачынская.

Юрый Васільевіч Корсік дзеліцца меркаваннем аб прэстыжнасці педагагічнай прафесіі.

Ірына Мікалаеўна Змачынская – аб прафесіі настаўніка.

Пытанні з залы. Цікавыя пытанні...

Адзін з яскравых момантаў мерапрыемства! Удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі і педагогаў Мінскай вобласці цёпла прывітаў Алег Віктаравіч Навіцкі, ураджэнец горада Чэрвеня, Ганаровы грамадзянін Чэрвеньскага раёна і Мінскай вобласці, расійскі касманаўт, член атрад касманаўтаў Навукова-даследчага цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А. Гагарына, Герой Расійскай Федэрацыі, лётчык-касманаўт Расійскай Федэрацыі.

Фінальная песня "Мы – адзінае цэлае" ў выкананні кіраўнікоў устаноў адукацыі Чэрвеньшчыны! Госці падпяваюць!

А завяршаецца мерапрыемства пасадкай алеі туй у трэцяй гарадской школе Чэрвеня!

 Святлана Адамовіч.

Фота аўтара

Фотаматэрыялы

  •  Открытый Республиканский IT-чемпионат «РобИн-2024»
  • Я - ИССЛЕДОВАТЕЛЬ
  • XXVIII Республиканский чемпионат по интеллектуальным играм
  • "Качество подготовки учащихся к республиканской олимпиаде: от проблемного анализа к успешному выступлению"
  • Пазнай свой край
  • II этап олимпиады по финансовой грамотности 2023/2024
  • Завершился I этап республиканской олимпиады по учебным предметам 2023/2024
20.04.21

Благоустройство и наведение порядка на территории мемориального комплекса «Попова гряда»

разгарнуць » / « згарнуць