Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навінаў

25.07.24

Раённы турзлёт: дзень другі. У нас – трэцяе месца!

Што ж, інтрыга другога дня раённага турзлёту раскрытая, ці не так?! Та-дам!!! У каманды зборнай школ раёна ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама – ТРЭЦЯЕ месца!!!

І што гэта значыць?! Што і каманда, і ўсе, хто спрыяў яе падрыхтоўцы, і заўзятары – МА-ЛАЙ-ЦЫ!!! Шчырыя ВІНШАВАННІ!!! Вы лепшыя!!!

Але давайце паглядзім, якім атрымаўся другі дзень турзлёту... У фота Ганны Мікалаеўны Савайтан, Кіры Васільеўны Сохар, Вольгі Анатольеўны Хацкевіч... Усім вялікі дзякуй!

Самая яркая і відовішчная (гэта было зразумела з першага дня), безумоўна, гульня ў валейбол…

Оо-о-о-о, бітва тытанаў!

Каманда зборнай школ раёна – супраць каманды сельгаспрадпрыемства "Новыя Зелянкі".

Нашы, вядома, АГОНЬ!!! Яны выйгралі!!!

Першае месца!!! ВІН-ШУ-ЕМ!!!

А зараз прыйшоў час узгадаць нашу першую лэдзі – начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Ірыну Мікалаеўну Змачынскую!

Памятаеце, як яна ўчора доблесна змагалася з калодай з дапамогай калуна і перамагла яе?! На гэтым конкурсе яна заваявала ДРУГОЕ месца!!!

Але для нас, дарагая Ірына Мікалаеўна, Вы сапраўды ПЕРШАЯ! Шчырыя ВІНШАВАННІ! Які важкі ўнёсак у скарбонку каманды!

А вось так праводзіліся спаборніцтвы па тэхніцы пешаходнага турызму...

А зараз – прыемныя моманты!

1-е месца па спартыўным арыентаванні!

О! Як той казаў, нашы ў лесе не заблукаюць!!!

У асабістым заліку 1-е месца заваявала Алеся Календа, 2-еЛізавета Кур'янчык і Аляксей Марозаў, 3-е – Павел Марозаў.

Вось ужо тройка (так-так, менавіта тройка!) нашых Марозавых на гэтым турзлёце!!! АГОНЬ хлопцы!!!

Чарговае ВІНШАВАННЕ для ўсіх!!!

А вось і за валейбол узнагароды!!!

І давайце, дарагія сябры, яшчэ раз ПАВІНШУЕМ наш калектыў, нашу першую лэдзі Ірыну Мікалаеўну Змачынскую і ўсіх-усіх-усіх, хто спрыяў гэтаму поспеху, і скажам ім: МА-ЛАЙ-ЦЫ!

А ці хацелі б вы ведаць, хто перамог?!

1-е месца заваявала каманда Чэрвеньскага дзіцячага сацыяльнага пансіяната «Ігуменскі», 2-е – гаспадары лесу! Каманда Чэрвеньскага лясгаса!

Святлана Адамовіч,

метадыст Чэрвеньскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

Фота аўтара

Пачатак фотарэпартажу тут.

Фотаматэрыялы

  •  Открытый Республиканский IT-чемпионат «РобИн-2024»
  • Я - ИССЛЕДОВАТЕЛЬ
  • XXVIII Республиканский чемпионат по интеллектуальным играм
  • "Качество подготовки учащихся к республиканской олимпиаде: от проблемного анализа к успешному выступлению"
  • Пазнай свой край
  • II этап олимпиады по финансовой грамотности 2023/2024
  • Завершился I этап республиканской олимпиады по учебным предметам 2023/2024
20.04.21

Благоустройство и наведение порядка на территории мемориального комплекса «Попова гряда»

разгарнуць » / « згарнуць