25 каманд з 11 раёнаў Міншчыны на працягу трох дзён спаборнічалі за званне самых спартыўных на абласным фестывалі «Тата, мама, я — здаровая сям’я», які прайшоў у Маладзечна. Чэрвеньшчыну тут прадстаўляла сям’я Бабічаў з Турца: тата Васіль Уладзіміравіч, мама Інэса Пятроўна, дзеці Раман і Ксення.
Дарослыя ўдзельнікі спаборніцтваў падцягваліся на перакладзіне, скакалі ў даўжыню, стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі. Дзеці — выяўлялі мацнейшых у лёгкаатлетычных практыкаваннях (бег з перашкодамі, кіданне гранаты і мяча) і чаўночным бегу.
У намінацыі «Сем’і з дзецьмі 9-11 гадоў» Інэса Пятроўна, Васіль Уладзіміравіч і Раман занялі першае месца, у намінацыі «»Сем’і з дзецьмі 6-8 гадоў» (з дачкой Ксеніяй) — чацвёртае.
Цяпер сям’я Бабічаў у якасці пераможцаў абласнога этапу фестывалю напрыканцы чэрвеня — у пачатку ліпеня возьме ўдзел у рэспубліканскім этапе.
Ігар АДАМОВІЧ.
Фота з сямейнага архіву сям’і Бабічаў