Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.07.2019

Летняя прастора-2019

Не сакрэт: здароўе маладога пакалення ёсць стратэгічны падмурак нацыянальнай бяспекі любой дзяржавы.

У апошні час урад рэспублікі мэтанакіравана і паслядоўна ажыццяўляе палітыку ўдасканалення аздараўленчай кампаніі моладзі, шукае эфектыўныя метады і прыёмы яе правядзення, выдаткоўваючы на гэта значныя матэрыяльныя сродкі.

Не выключэнне ў вырашэнні пастаўленых задач і загарадны дзіцячы аздараўленчы лагер “Верас” упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта.

Лагер пачаў з 2 ліпеня 3 змену. Тэма змены – “Летняя прастора-2019”, дэвіз: “Мы не можем без движенья, мы всегда под напряженьем,

искру вашу распалим, всех вокруг подзарядим”.

 У лагеры адпачываюць 125 выхаванцаў узроставай групы ад 6 да 15 гадоў, уключаючы дзяцей дзяржаўнай установы “Чэрвеньская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерва”.

Добра прадуманы план мерапрыемстваў, які ўключае як спартыўныя, так і інтэлектуальна-развіццёвыя, мастацкія накірункі, дае добрую магчымасць для фізічнага, духоўна-маральнага, грамадзянскага і патрыятычнага развіцця выхаванцаў.Гэтыя мерапрыемствы дапамагаюць развіццю навыкаў калектывізму, асобасна-творчаму раскрыццю і сацыялізацыі дзяцей.

Найбольш папулярнымі сярод выхаванцаў з’яўляюцца такія інтэлектуальна-развіваючыя, творчыя мерапрыемствы, як “Сямейны марафон”, “Лагерная кніга рэкордаў Гінэса”, “Міс і Містэр Вераск”, “Што?Дзе?Калі?”, квэст-гульні на любую тэматыку. Папулярнасцю ў сучаснай моладзі карыстаюцца флэш-мобы, якія нікога не пакідаюць раўнадушнымі, умацоўваюць калектыў атрада і лагера ў цэлым.

Пачатак змены выпаў на вялікае дзяржаўнае свята – 75 гадавіну вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў, у рамках якога былі праведзены наступныя мерапрыемствы: святочная лінейка «Пакуль мы памятаем, мы жывём», конкурс дзіцячых малюнкаў «Чэрвеньшчына памятае», адбылася спартыўна-патрыятычная гульня «Зарніца», у якой прынялі ўдзел усе выхаванцы лагера і атрымалі вялікі зарад пазітыўнай энергіі. У фае лагера наладжана выстава “Жанчыны Чэрвеньшчыны – удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны”, якую падрыхтаваў выхавацель Захараў В.В.

У рамках Года малой радзімы ў лагеры запланаваны і праводзяцца сацыяльна значныя мерапрыемствы, такія як  акцыя па навядзенні парадку на тэрыторыі лагера, завочныя падарожжы па родных мясцінах, гульня «Што?Дзе?Калі?Чэрвеньскі раён”, “Мелодыі роднага краю”, “Гульні дзяцінства нашых бацькоў”. Колькі выдумкі, творчасці, фантазіі праявілі дзеці разам са сваімі выхавацелямі пад час падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў.

Вялікая ўвага надзяляецца пытанням бяспекі дзяцей. З гэтай мэтай адбылася сустрэча выхаванцаў і педагогаў лагера з першым намеснікам начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Янчыкам У.А., запланаваны тры экскурсійныя паездкі ў абласны цэнтр бяспекі (г.Барысаў).

Вельмі важна клапаціцца і аб здаровым харчаванні для дзяцей. Кожны дзень нашы выхаванцы атрымліваюць паўнацэннае, збалансаванае харчаванне. У рацыёне прысутнічае свежая  садавіна, гародніна, смачныя сокі, ёгурты. 

Дарэчы, гатовага рэцэпта «Летняйпрасторы» не існуе. Але выхавацелі нашага лагера -калектыў вопытных выхавацеляў-педагогаў устаноў адукацыі Чэрвеньскага раёна -  упэўнены, што ўзаемаразуменнеі добры настрой – аснова поспеху ў вырашэнні любых выхаваўчых задач. Дарослыя клапоцяцца аб тым, каб дзецям было весела, і каб кожны дзень, пражыты ў “Вераску”, надоўга застаўся ў памяці. 

Фотоматериалы

  •  Открытый Республиканский IT-чемпионат «РобИн-2024»
  • Я - ИССЛЕДОВАТЕЛЬ
  • XXVIII Республиканский чемпионат по интеллектуальным играм
  • "Качество подготовки учащихся к республиканской олимпиаде: от проблемного анализа к успешному выступлению"
  • Пазнай свой край
  • II этап олимпиады по финансовой грамотности 2023/2024
  • Завершился I этап республиканской олимпиады по учебным предметам 2023/2024
20.04.2021

Благоустройство и наведение порядка на территории мемориального комплекса «Попова гряда»

раскрыть » / « свернуть