Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.05.2018

Вясновы капёж

Пад назвай “Вясновы капёж” музычны фестываль ладзіўся ў дзіцячым садку №1 г.Чэрвеня. У ім бралі ўдзел таксама дашкольныя ўстановы Чэрвеня №1,№2,№3 і №5.

Напачатку ўдзельнікаў фестываля вітала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Ларыса Асановіч. Яна адзначыла, што падобнае мерапрыемства адбываецца не ўпершыню і мае намер выявіць таленавітых дзяцей, развіць іх творчы патэнцыял.

Кожны дзіцячы сад падрыхтаваў сваю асаблівую непаўторную, вельмі яркую і цікавую праграму. Выхаванцы ясляў-сада №1 адкрылі фестываль танцавальнай кампазіцыяй “Вясна” (музычны кіраўнік Таццяна Падбільская). Паліна Паўлава на роднай мове выканала песню “Дзяўчынка Беларусачка”, Лізавета Забаўская кранальна прачытала верш “Я для мамачкі люблюка”, а педагогі разам з дзецьмі прадэманстравалі танец “Белая Русь”.


Кампазіцыю “Пацаны” выканалі хлопчыкі з санаторных ясляў-сада №5 (музычны кіраўнік Алена Ліхадзіеўская). У касцюмах “спецназаўцаў”, з аўтаматамі ў руках яны нагадвалі сапраўдных воінаў. А Мацвей Семчанка парадаваў вершам “Адкуль я ўзяўся”.
Тры нумары прадставілі выхаванцы ясляў-сада №3: казку “Рэпка на новы лад” (музычны кіраўнік Марыя Сушкевіч), кампазіцыі “Ах, Сярожка!” і “Варыся, варыся, кашка!”. Апошні нумар асабліва ўразіў прысутных. У яркіх касцюмах кухараў, з чарпакамі і імправізаванымі прадуктамі (пакетам солі, вялікай цукеркай, сасіскамі) дзеці пад вясёлую музыку “зварылі” у вялізнай каструлі “кашу”.
Яскравымі былі выступленні дзяцей з ясляў-сада №2. Усіх прысутных расчуліў верш “Мая бабуля” ў выкананні Дар’і Іотка, якая распавядала, што знойдзе згубленую бабуліну маладосць. Не пакінулі раўнадушнымі і танцавальныя нумары “Сябры” (музычны кіраўнік Ірына Радзевіч) і “Модніцы”.


Фестываль скончыўся. Ен пакінуў шмат прыемных незабыўных уражанняў. Тут не было пераможцаў. Кожны ўдзельнік фестывалю па-свойму быў таленавітым і артыстычным. Усе дзеці атрымалі ганаровыя медалі, а іх музычныя кіраўнікі – Дыпломы ўдзельнікаў фестывалю. Іх уручыла Людміла Сакава, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама (на здымку Дыплом атрымлівае Таццяна Падбільская). Яна адзначыла артыстызм, высокі ўзровень падрыхтоўкі да фестывалю, падзякавала маленькім артыстам і іх выхавальнікам за гадзіну прыемных уражанняў і пажадала новых творчых поспехаў.

Фотоматериалы

  •  Открытый Республиканский IT-чемпионат «РобИн-2024»
  • Я - ИССЛЕДОВАТЕЛЬ
  • XXVIII Республиканский чемпионат по интеллектуальным играм
  • "Качество подготовки учащихся к республиканской олимпиаде: от проблемного анализа к успешному выступлению"
  • Пазнай свой край
  • II этап олимпиады по финансовой грамотности 2023/2024
  • Завершился I этап республиканской олимпиады по учебным предметам 2023/2024
20.04.2021

Благоустройство и наведение порядка на территории мемориального комплекса «Попова гряда»

раскрыть » / « свернуть