Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.02.2018

Чэмпіянат раёна па валейболу

11 каманд (амаль удвая больш, чым летась) узялі ўдзел у сёлетнім чэмпіянаце раёна па валейболу, які ладзіў фізкультурна-спартыўны клуб пры аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Чатыры мацнейшыя калектывы па выніках адборачных спаборніцтваў у трох групах прадоўжылі барацьбу за чэмпіёнства ў фінальным турніры, які прайшоў у нядзелю ў спартыўным комплексе “Ігумен” Чэрвеньскай СДЮШАР.

У абодвух паўфіналах для вызначэння пераможцаў хапіла дзвюх партый. Валейбалісты СШ №4 г. Чэрвеня без асаблівых праблем перайгралі каманду СШ №1 г.п. Смілавічы – 25:19; 25:16. Прадстаўнікі ААТ “Запольскае”, саступіўшы ў першай партыі зборнай прадпрымальнікаў Чэрвеня – 10:25, у другой змагалася да апошняга, але таксама вымушаны была капітуляваць – 23:25.

Цікавая барацьба разгарнулася на пляцоўцы паміж запольскімі і смілавіцкімі валейбалістамі ў матчы за трэцяе месца. Першую партыю выйграла каманда з Заполля – 25:22, другая была за смілаўчанамі – 25:21, а ў вырашальнай трэцяй перамогу вырвалі спартсмены ААТ “Запольскае” – 19:17.

Не менш напружаным выдаўся і фінальны матч. Валейбалісты чацвёртай школы, атрымаўшы перамогу ў першай партыі – 25:23, па ходу другой саступалі зборнай прадпрымальнікаў, але здолелі зачапіцца за лік 24:24 і ў выніку перамаглі – 27:25.

За першае і прызавыя месцы каманды ўзнагароджаны Дыпломамі і медалямі. Пераможцы таксама атрымалі Кубак і грашовы прыз.

Чэмпіёнамі раёна ў складзе каманды СШ №4 г.Чэрвеня сталі Андрэй, Павел і Аляксей Марозавы, Сяргей Зубаў, Ілья Гулеў, Аляксандр Няпеўны, Андрэй Мурашка і Андрэй Дмухоўскі. Прыз “Лепшы ігрок чэмпіянату” ўручаны Аляксандру Няпеўнаму.

Аўтар: Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Фотоматериалы

  •  Открытый Республиканский IT-чемпионат «РобИн-2024»
  • Я - ИССЛЕДОВАТЕЛЬ
  • XXVIII Республиканский чемпионат по интеллектуальным играм
  • "Качество подготовки учащихся к республиканской олимпиаде: от проблемного анализа к успешному выступлению"
  • Пазнай свой край
  • II этап олимпиады по финансовой грамотности 2023/2024
  • Завершился I этап республиканской олимпиады по учебным предметам 2023/2024
20.04.2021

Благоустройство и наведение порядка на территории мемориального комплекса «Попова гряда»

раскрыть » / « свернуть