Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.01.2018

Чарнаградскаму дзіцячаму саду 40 гадоў

20 студзеня ДУА “Чарнаградскі дзіцячы сад “ святкаваў свой 40-гадовы юбілей. Здаецца, што гэта за гады… Але за гэты час адбылося шмат падзей: добраўпарадкаванне, рамонты, рэарганізацыі. За гады свйго існавання дашкольная ўстановы выпусціла некалькі соцен выпускнікоў.

Намаганнямі калектыву ўстанова дашкольнай адукацыі набыла свой сучасны выгляд: светлыя пакоі для выхаванцаў, спартыўны інвентар, цацкі, развіваючыя гульні, добраўпарадкаваная тэрыторыя з пышным квеценем. Дзеткам тут добра і ўтульна. Бацькі з задавальненнем прыходзяць у дашкольную установу і прыводзяць сюды сваіх дзетак. Не засталіся яны ўбаку і пры падрыхтоўцы да юбілею.

Зала да свята была прыгожа аформлена. Праграму распачалі вядучыя Алена Андрэеўна Андрончык і Дзербун Васіль Анатольевіч. Пачалося свята з расповеду як усё пачыналася. І так эпізод за эпізодам – гісторыя існавання дзіцячага садка. З прывітальным словам выступілі былыя загадчыкі Галіна Мікалаеўна Шыфрына, Любоў Майсееўна Трацюк, былы старшыня калгаса імя Фрунзе Мікалай Міхайлавіч Шыфрын. Усе яны атрымалі кветкі і падарункі ад дзіцячага сада.

На свяце прысутнічалі госці начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Ларыса Валянцінаўна Асановіч, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі,спорту і турызму па дашкольнаму выхаванню Людміла Мікалаеўна Сакава, настаяцель храма Святога Архангела Міхаіла іерэй Генадзь Цімавец, дырэктар ААТ “Валевачы” Андрэй Сяргеевіч Грыцкевіч.

Расповеды пра гісторыю перамяжоўваліся канцэртнымі нумарамі. Вельмі кранальным атрымалася выступленне выхаванцаў установы, якія падарылі шчырыя усмешкі прысутным. З музычнымі нумарамі выступілі і былыя выхаванцы дзіцячага садка, а таксама Анатоль Іванавіч Кеда, Зінаіда Мікалаеўна Ясюк, Ганна Аркадзьеўна Крывіцкая, Галіна Мікалаеўна Бачыла, Таццяна Віктараўна Аўчыннікава, Яўген Мікалаевіч Крывіцкі.

Калектыў дзіцячага садка дзякуе бацькам за дапамогу і падарунак, выказвае шчырыя пажаданні і спадзяецца на далейшае плённае супрацоўніцтва.

Фотоматериалы

  •  Открытый Республиканский IT-чемпионат «РобИн-2024»
  • Я - ИССЛЕДОВАТЕЛЬ
  • XXVIII Республиканский чемпионат по интеллектуальным играм
  • "Качество подготовки учащихся к республиканской олимпиаде: от проблемного анализа к успешному выступлению"
  • Пазнай свой край
  • II этап олимпиады по финансовой грамотности 2023/2024
  • Завершился I этап республиканской олимпиады по учебным предметам 2023/2024
20.04.2021

Благоустройство и наведение порядка на территории мемориального комплекса «Попова гряда»

раскрыть » / « свернуть