Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.05.2017

Раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

З мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, у рамках падрыхтоўкі да святкавання Дня беларускага пісьменства 29 красавіка у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

 Конкурс праводзіцца пад дэвізам “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”. Удзел у конкурсе прынялі 53 вучні 1-10 класаў устаноў адукацыі Чэрвеньскага раёна. Выступленні ўдзельнікаў конкурсу ацэньваліся у чатырох узроставых катэгорыях: вучні пачатковых класаў, вучні 5-6 класаў, вучні 7-8 класаў, вучні 9-10 класаў.

У склад членаў журы увайшлі:

  • Аношка Святлана Мікалаеўна, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму;
  • Аўласенка Генадзь Пятровіч, член Мінскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;
  • Ярашэвіч Іван Паўлавіч, член Мінскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;
  • Кацько Людміла Уладзіміраўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 3 г. Чэрвеня;
  • Вольская Святлана Аляксандраўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Валевачоўскай сярэдняй школы Чэрвеньскага раёна;
  • Захараў Валерый Васільевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Хутарскай сярэдняй школы;
  • Бортнік Марына Уладзіміраўна, бібліятэкар сярэдняй школы № 1 г.п. Смілавічы;
  • Фесенка Таццяна Фёдараўна, бібліятэкар сярэдняй школы № 2 г.п. Смілавічы.

Падчас конкурсу гучалі творы і ўрыўкі з твораў як класікаў беларускай літаратуры, так і сучасных аўтараў.

Па выніках работы журы месцы ў кожнай узроставай катэгорыі размеркаваліся наступным чынам:

Узроставая катэгорыя “Пачатковыя класы”:

  • Іванюцін Данііл, Радзецкі Ілля, Несцярок Аліса (творчы гурт сярэдняй школы № 1 г.п. Смілавічы) – 1 месца;
  • Шынкевіч Ганна (сярэдняя школа № 4 г. Чэрвеня) – 2 месца;
  • Бабук Ілона (гімназія) – 2 месца;
  • Сакава Ганна (сярэдняя школа № 4 г. Чэрвеня) – 3 месца;
  • Калеснік Анастасія (гімназія) – 3 месца.

Узроставая катэгорыя 5-6 класы:

  • Кішко Дар’я (Раваніцкая сярэдняя школа) – 1 месца;
  • Арціменя Іван (сярэдняя школа № 1 г.п. Смілавічы) – 2 месца;
  • Жабурдзёнак Анастасія (гімназія) – 3 месца.

Узроставая катэгорыя 7-8 класы:

  • Зыль Анастасія (Руднянская сярэдняя школа) – 1 месца;
  • Гурт “Роднае слова” (гімназія) – 2 месца;
  • Дзяркач Святлана (сярэдняя школа № 2 г. Чэрвеня) – 3 месца;
  • Герман Сцяпан (сярэдняя школа № 2 г.п. Смілавічы) – 3 месца.

Узроставая катэгорыя 9-10 класы:

  • Назарава Юлія (Валевачоўская сярэдняя школа) – 1 месца;
  • Гаўрон Ягор (гімназія) – 2 месца;
  • Смецкая Марына (сярэдняя школа № 4 г. Чэрвеня) – 3 месца.

Шчыра віншуем пераможцаў конкурсу! Усіх удзельнікаў хочацца падзякаваць за шчырае, эмацыянальнае і пранікнёнае чытанне!   

 


   

Фотоматериалы

  •  Открытый Республиканский IT-чемпионат «РобИн-2024»
  • Я - ИССЛЕДОВАТЕЛЬ
  • XXVIII Республиканский чемпионат по интеллектуальным играм
  • "Качество подготовки учащихся к республиканской олимпиаде: от проблемного анализа к успешному выступлению"
  • Пазнай свой край
  • II этап олимпиады по финансовой грамотности 2023/2024
  • Завершился I этап республиканской олимпиады по учебным предметам 2023/2024
20.04.2021

Благоустройство и наведение порядка на территории мемориального комплекса «Попова гряда»

раскрыть » / « свернуть