Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.04.2016

Агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Добры дзень, свет!”

У красавіку ў чарговы раз адбыўся агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Добры дзень, свет!”, тэма якога ў гэтым годзе гучала наступным чынам: “У аб’ектыве – культура: захоўваем і памнажаем культурную спадчыну”. У аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы 13 школ і 2 цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі.

Сваё майстэрства дзеці дэманстравалі ў вакальных спевах, харэаграфіі, дэкламаванні, канферансе і нават у дэфіле сучаснага адзення са святлозвяртальнымі элементамі! Таксама ў рамках правядзення агляду-конкурсу была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кожны прадмет якой зроблены рукамі школьнікаў.

За самабытнасць, імкненне да ўзнаўлення лепшых традыцый беларускай нацыянальнай культуры, каларытнае аздабленне выступлення хацелася б адзначыць канцэртныя праграмы Грабёнскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Лядзенскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Запольскай сярэдняй школы, сярэдняй школы № 2 г.п. Смілавічы і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня.

Своеасаблівы падыход да распрацоўкі сцэнарыю і падбор рэпертуару канцэртнай праграмы, высокі выканаўчы ўзровень і адметнае аздабленне выступленняў прадэманстравалі педагогі і вучні сярэдняй школы № 4 г. Чэрвеня і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п. Смілавічы.

Парадавалі членаў журы і маленькія ўдзельнікі конкурсу: Андрэй Улешчанка з Раваніцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і першакласнікі гімназіі і сярэдняй школы № 2 г. Чэрвеня, якія з усёй сваёй дзіцячай непасрэднасцю, непадробнай шчырасцю і эмацыянальным выкананнем песні  “За ружовым морам” (Андрэй Улешчанка) і харэаграфічнымі замалёўкамі (гімназісты і вучні сярэдняй школы № 2 г. Чэрвеня) выклікалі бурныя авацыі і шчырыя ўсмешкі прысутных.

  

Нельга не адзначыць адметныя вакальныя здольнасці Наталлі Грашавіковай з сярэдняй школы № 3 г. Чэрвеня, у выкананні якой прагучала  добра знаёмая усім “Зязюля” з рэпертуару В.Цоя, мілагучная “Васільковае неба”, а таксама запамінальная песня “Над горадам” (у дуэце з Палінай Яўсеенка).

Усіх удзельнікаў агляду-конкурсу “Добры дзень, свет!” хочацца падзякаваць за якасную падрыхтоўку і пажадаць усім творчых поспехаў!

Фотоматериалы