Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.07.2020

“#Разам_ярчэй!”

Не сакрэт: здароўе маладога пакалення ёсць стратэгічны падмурак нацыянальнай бяспекі любой дзяржавы.

У апошні час урад рэспублікі мэтанакіравана і паслядоўна ажыццяўляе палітыку ўдасканалення аздараўленчай кампаніі моладзі, шукае эфектыўныя метады і прыёмы яе правядзення, выдаткоўваючы на гэта значныя матэрыяльныя сродкі.

Не выключэнне ў вырашэнні пастаўленых задач і загарадны дзіцячы аздараўленчы лагер “Верас” упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта.

Лагер пачаў  2 змену з 21 ліпеня. Дэвіз яе – “#Разам ярчэй!”

У лагеры адпачываюць  60 выхаванцаў узроставай групы ад 6 да 18 гадоў, уключаючы дзяцей дзяржаўнай установы “Чэрвеньская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерва”.

Добра прадуманы план мерапрыемстваў, які ўключае як спартыўныя, так і інтэлектуальна-развіццёвыя, мастацкія накірункі, дае добрую магчымасць для фізічнага, духоўна-маральнага, грамадзянскага і патрыятычнага развіцця выхаванцаў.Гэтыя мерапрыемствы дапамагаюць развіццю навыкаў калектывізму, асобасна-творчаму раскрыццю і сацыялізацыі дзяцей.

Найбольш папулярнымі сярод выхаванцаў з’яўляюцца такія інтэлектуальна-развіваючыя, творчыя мерапрыемствы, як “Сямейны марафон”, “Лагерная кніга рэкордаў Гінэса”, “Міс і Містэр Вераск”, “Што? Дзе? Калі?”, спартакіада “Атлеты – 2020”,  квэст-гульні на патрыятычную, краязнаўчую і іншыя тэматыкі. Папулярнасцю ў сучаснай моладзі карыстаюцца флэш-мобы, якія нікога не пакідаюць раўнадушнымі, умацоўваюць калектыў атрада і лагера ў цэлым.

У рамках Года малой радзімы ў лагеры запланаваны і праводзяцца сацыяльна значныя мерапрыемствы, такія як  акцыя па навядзенні парадку на тэрыторыі лагера, завочныя падарожжы па родных мясцінах, гульня «Што? Дзе? Калі?”, “Мая Чэрвеньшчына”, “Мелодыі роднага краю”, “Гульні  народаў свету”. Колькі выдумкі, творчасці, фантазіі праявілі дзеці разам са сваімі выхавацелямі пад час падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў.

Вялікая ўвага надзяляецца пытанням бяспекі дзяцей. З гэтай мэтай праводзяцца штодзённа прафілактычныя гутаркі, прысвечаныя захаванню здароўя, арганізаваны прагляд адпаведных відэафільмаў.

Вельмі важна клапаціцца і аб здаровым харчаванні для дзяцей. Кожны дзень нашы выхаванцы атрымліваюць паўнацэннае, збалансаванае і вітамізаванае харчаванне. У рацыёне прысутнічае свежая  садавіна, гародніна, смачныя сокі, ёгурты.   

Дарэчы, гатовага рэцэпта “#Разам ярчэй” не існуе. Але выхавацелі нашага лагера -калектыў вопытных выхавацеляў-педагогаў устаноў адукацыі Чэрвеньскага раёна -  упэўнены, што ўзаемаразуменне і добры настрой – аснова поспеху ў вырашэнні любых выхаваўчых задач. Дарослыя клапоцяцца аб тым, каб дзецям было весела і каб кожны дзень, пражыты ў “Верасе”, надоўга застаўся ў памяці.

В.В.Захараў, старшы    выхавацель

 


                                                                

Фотоматериалы

  •  Открытый Республиканский IT-чемпионат «РобИн-2024»
  • Я - ИССЛЕДОВАТЕЛЬ
  • XXVIII Республиканский чемпионат по интеллектуальным играм
  • "Качество подготовки учащихся к республиканской олимпиаде: от проблемного анализа к успешному выступлению"
  • Пазнай свой край
  • II этап олимпиады по финансовой грамотности 2023/2024
  • Завершился I этап республиканской олимпиады по учебным предметам 2023/2024
20.04.2021

Благоустройство и наведение порядка на территории мемориального комплекса «Попова гряда»

раскрыть » / « свернуть