Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.12.2017

Міні-футбол. Кубак раёна. НІХТО НЕ ХАЦЕЎ САСТУПАЦЬ

Сем каманд узялі ўдзел у розыгрышы Кубка Чэрвеньскага раёна па міні-футболу, які сёлета ўпершыню арганізаваў фізкультурна-спартыўны клуб пры аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Пачаўся ён з чвэрцьфінальных матчаў, дзе пэўнай сенсацыяй стала перамога выхаванцаў СДЮШАР над камандай раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – 3:1. Яшчэ ў дзвюх парах каманда ЖКГ без праблем разабралася з навучэнцамі будаўнічага ліцэя – 11:3, а футбалісты РАУС адолелі каманду “Аграбокс” – 2:0. Чацвёртымі паўфіналістамі за кошт тэхнічнай перамогі над камандай са Смілавічаў, якая не прыехала на гульню, сталі спартсмены ПМК-237.

Паўфіналы прынеслі наступныя вынікі: РАУС – ПМК-237 – 4:1, ЖКГ – СДЮШАР – 4:3.

Праграму рашаючых матчаў, якія адбыліся ў спартыўным комплексе “Ігумен” у гэты аўторак, адкрыла гульня за трэцяе месца, у якой сышліся каманды ПМК-237 і СДЮШАР. Моладзі са спартшколы хапіла сіл і імпэту толькі на першы тайм, які яны хаця і прайгралі 0:2, але глядзеліся на фоне вопытных сапернікаў годна. А вось пасля перапынку будаўнікі ўчынілі камандзе СДЮШАР сапраўдны разгром, развіўшы галявую перавагу да ліку 7:0, і заслужана заваявалі бронзавыя медалі спаборніцтваў. Адметна, што пяць з сямі мячоў забіў у гэтай сустрэчы Дзяніс Трапашка.

Фінальны матч паміж ЖКГ і РАУС стаў сапраўдным упрыгажэннем турніру. Ён да апошніх секунд трымаў у напружанні ігракоў абедзвюх каманд і балельшчыкаў, якіх багата сабралася на трыбуне спарткомплексу.

Большая частка першай паловы сустрэчы прайшла з перавагай камунгасаўцаў, якую яны, дзякуючы трапным ударам Дзмітрыя Чыстага і Сяргея Сасункевіча, увасобілі ў два забітыя мячы. Але незадоўга да перапынку рыкашэт ад свайго іграка падчас адной з атак міліцэйскай дружыны заспеў знянацку галкіпера ЖКГ Аляксандра Мальцава – 2:1.

Ад пачатку другога тайма каманда РАУС кінулася адыгрывацца. З аднаго боку, футбалістам камунгаса давялося шчыльна абараняцца, а з іншага – яны атрымалі магчымасці для вострых контратак. Адна з іх завяршылася ўзяццем варот Андрэя Вяргейчыка: вызначыўся Ігар Шмідаў.

Здавалася, што каманда ЖКГ не ўпусціць перамогу. Але ўсё змянілася на апошняй хвіліне гульні, калі Павел Лаўрык двума трапнымі ўдарамі выратаваў РАУС ад паражэння ў асноўны час матча.

А вось у серыі пенальці сапраўдным героем матча стаў ігрок каманды ЖКГ Дзмітрый Чысты. Замяніўшы ў варотах Аляксандра Мальцава, ён парыраваў першы ж удар саперніка. Па іроніі лёсу не рэалізаваў пенальці аўтар выратавальнага дубля Павел Лаўрык. У выніку менавіта гэты момант драматычнай развязкі фіналу стаў ключавым, бо больш пры ўдарах ніхто не схібіў.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

На здымку: уладальнікі Кубка раёна па міні-футболу ў складзе каманды ЖКГ – Сяргей Сасункевіч, Дзмітрый Чысты, Аляксандр Мальцаў, Ігар Шмідаў і Аляксей Шымановіч.

Фотоматериалы

  •  Открытый Республиканский IT-чемпионат «РобИн-2024»
  • Я - ИССЛЕДОВАТЕЛЬ
  • XXVIII Республиканский чемпионат по интеллектуальным играм
  • "Качество подготовки учащихся к республиканской олимпиаде: от проблемного анализа к успешному выступлению"
  • Пазнай свой край
  • II этап олимпиады по финансовой грамотности 2023/2024
  • Завершился I этап республиканской олимпиады по учебным предметам 2023/2024
20.04.2021

Благоустройство и наведение порядка на территории мемориального комплекса «Попова гряда»

раскрыть » / « свернуть