Яна доўжылася 18 дзён, праходзіла пад дэвізам «Фабрыка зорак», у межах Рэспубліканскай акцыі «Лета – час адкрыццяў». Змястоўны план выхаваўчай работы (дырэктар В.У. Якавін, старшы выхавацель А.В. Гуз) быў складзены з конкурсаў, якія садзейнічалі развіццю творчых, інтэлектуальных і спартыўных здольнасцей дзяцей. Мерапрыемствы, у якіх удзельнічалі дзеці, дапамаглі раскрыццю іх індывідуальна-крэатыўных рыс, садзейнічалі фізічнаму развіццю.
Цікава і змястоўна прайшлі «Містар-Лагер», «Міс-Лагер», «Спартландыя», іншыя агульналагерныя і атрадныя мерапрыемствы.
Не без дапамогі начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Л.В. Асановіч была арганізавана паездка ў Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі, размешчаны ў Мінску, пасля наведвання якога выхавальнікі з цікавасцю пазнаёміліся са знакамітымі мясцінамі нашай сталіцы.
А колькі задавальнення выклікала сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь І.П. Ярашэвічам, праведзеная ў межах Рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай». Госць прачытаў свае вершы, паведаміў пра паходжанне асобных прозвішчаў, тапонімаў Чэрвеньшчыны.
Адпачынак у ДАЛ «Верасок» прайшоў змястоўна і карысна. Выхавальнікі здолелі за гэты час набыць новых сяброў, паказаць сябе інтэлектуальна і фізічна, умацаваць асабістае здароўе.
Гэтаму садзейнічала зладжаная праца адміністрацыі, выхавацеляў, медыцынскага і абслугоўваючага персаналу.
Бяспека выхавальнікаў падтрымлівалася добрасумленным выкананнем функцыянальных абавязкаў УІ ІСН Чэрвеньскага РАУС старшымі лейтэнантамі міліцыі А.А. Вяршынінай і М.Я. Гільніч.